1
Products
reviewed
52
Products
in account

Recent reviews by Bulhkin

Showing 1-1 of 1 entries
1 person found this review helpful
2,814.2 hrs on record (541.4 hrs at review time)
CS:GO Review
Ужо было зроблена дахвіга аглядаў на гэную гульню, таму проста атрымлівайце рэцэпт сасіскі ў цесьце

Цеста для сасіскаў можна ўжываць хоць якое - як пластовае, так і дражджавое. У сваім рэцэпце я распавяду, як зрабіць сасіскі ў здобленыя дражджавым цесьце, а пакрокавыя здымкі дапамогуць вам з працэсам падрыхтоўкі.
Інґрэдыенты: 12 сасіскаў, 250 мл. малака, 1 яйка, 1 жаўток, 50 гр. сьметанковага масла, 1 ст.л. цукру, дробка солі, 450-500 ґр. мукі, пакуначак сухіх дрожджаў 11 ґр. З дадзенай колькасьцю прадуктаў атрымліваецца 12 сасіскаў у цесьце.
Рада: За 10 хвілінаў да сканчэньня запяканьня сасіскі можна пасыпаць цёртым сырам, атрымаецца апэтытная сырная скарыначка.
Час падрыхтоўкі: 1 гадзіна.
Агульны час: 1 гадзіна 10 хвілінаў.
Інґрэдыенты для сасіскаў у цесьце
Гось тое, што вам спатрэбіцца:
12 сасіскаў
250 мл. малака
1 яйка
1 жаўток
50 ґр. сьметанковага масла
1 ст.л. цукру
дробка солі
450-500 ґр. мукі
11 ґр. сухіх дрожджаў
крок №1
Хатні рэцэпт прыгатаваньня:
У 100 мл. цёплага малака дадаць 1 ч.л. цукру і дрожджы, пакінуць на 10 хвілін.
крок №2
Дрожджы павінны падысьці, з’явіцца пышная пена.
крок №3
Яйка зьмяшаць з пакінутым цукрам і сольлю.
крок №4
Дадаць пакінуты цёплае малако, дрожджы і сьметанковае масла, разьмякчанае пры пакаёвай тэмпэратуры, зьмяшаць.
крок №5
Дадаць муку і замясіць цеста.
крок №6
Цеста падзяліць на дванаццаць частак, скруціць калабкі.
крок №7
З кожнага калабка скруціць паляць даўжынёй прыблізна ў два разы больш ніж сасіска.
крок №8
Пры дапамозе качалкі надаць цесту плоскую форму.
крок №9
Кожную сасіску абгарнуць у цеста па сьпіралі.
крок №10
Выкласьці на пэрґамэнтную паперу, змазаную расьлінным алеем. Жаўток зьмяшаць з 1 ч.л. вады і вышмараваць ім сасіскі. Даць сасіскам пастаяць хвілінаў 15, каб цеста трохі паднялося. Выпякаць да залацістага колеру пры тэмпературы 180 ґрадусаў (прыблізна 25-30 хвілінаў).
Фінальны здымак стравы
Смачна есьці!
Posted 29 April, 2017. Last edited 16 June, 2019.
Was this review helpful? Yes No Funny Award
Showing 1-1 of 1 entries